Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Жалуды з Белавежскай пушчы маюць спецыфічную якасць, характэрную толькі гэтым лясам. Іх прадаюць заграніцу” (1966)


Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі Пра што пісалі беларускія газэты 9 кастрычніка ў розныя гады?

“Ніва”, 1966 год:

“Гайнаўскі ПЗГС дагаварыўся з гандлёвай цэнтраляй на збор і продаж жалудоў. Жалуды з Белавежскай пушчы маюць спецыфічную якасць, характэрную толькі гэтым лясам. Іх прадаюць заграніцу. Існуе там запатрабаванне толькі на белавежскія жалуды — на іншыя не… Успомненая гандлёвая цэнтраля здольная закупіць каля пяцісот тон белавежскіх жалудоў. Плаціць каля трох злотых за кілаграм… Асабліва шмат жалудоў — каля 150 тон — намераны закупіць у Нараўцы”.

“Вечерний Минск”, 1986 год. Палажэньне аб мэдалю “За будаўніцтва Байкальска-Амурскай магістралі”:

“Мэдалём, як правіла, узнагароджваюцца рабочыя, інжынэрна-тэхнічныя работнікі й службоўцы, якія адпрацавалі на будаўніцтве і ягоным абслугоўваньні ня менш за тры гады. Мэдаль “За будаўніцтва Байкальска-Амурскай магістралі” носіцца на левым баку грудзей і знаходзіцца пасьля мэдаля “За асваеньне цалінных земляў”.

“Звязда”, 1996 год:

“Да 11-й гадавіны катастрофы на Чарнобыльскай АЭС у межах дабрачыннай праграмы “Клопат аб жанчыне”, якую ажыццяўляюць амерыканская арганізацыя “Сіці Хоўп Інтэрнэшнл” сумесна з Міжнароднай дабрачыннай арганізацыяй “Надзея-Экспрэс” (Беларусь), плануецца пастаўка мабільнага дыягнастычнага цэнтра для абследвання жанчын на рак… За 6 гадоў, на працягу якіх амерыканская кампанія дапамагае беларускім людзям, у рэспубліку дастаўлена грузаў з медыкаментамі, прадуктамі харчавання, цацкамі на суму звыш 120 мільёнаў долараў ЗША. Апошні самалёт з гуманітарным грузам на суму каля 4 мільёнаў долараў апусціўся на беларускую зямлю 28 верасня бягучага года”.
XS
SM
MD
LG