Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Леанід Дранько-Майсюк: “Веру ў агародны дух бульбы”


Радыё Свабода Леанід Дранько-Майсюк – удзельнік перадачы “Ў што я веру”

Веру ў агародны дух бульбы.

Беларусы заўсёды будуць садзіць бульбу, бо ў ёй наш ратунак.

Веру ў новыя моцныя сем’і, у якіх маладыя бацькі будуць вучыць сваіх дзетак беларускай мове.

Веру ў правіла, паводле якога, шчасьце прыносяць толькі сумленна заробленыя грошы...

У арміі, у самалётнай прасторы саратаўскага стэпу, маючы вельмі мала вольнага часу, я кожны дзень складаў на роднай мове вершы; на начных дзяжурствах перакладаў рускія кнігі (аднаго разу, перапісаў том савецкага паэта Э. Багрыцкага), і наогул на адзіноце сам з сабою размаўляў па-беларуску: я баяўся згубіцца, баяўся страціць свой беларускі шлях, у які паверыў яшчэ са школы...

Мой бацька пабудаваў мноства дамоў; ён цясьляр, і мне вельмі прыемна, што я сын цесьляра.

Мая маці навучыла мяне танцаваць польку, і я прысьвяціў ёй песьню “Полька беларуская”.

Мая жонка-масквічка за некалькі месяцаў вывучыла беларускую мову.

Мой сын стварыў з дапамогаю сяброў літаратурна-вакальны гурт “Жаба ў каляіне”, асноўная мэта якога – прапаганда клясычнай нашай літаратуры, і таму я веру ў сваіх родных і веру ў тых людзей, якія шляхетныя і працавітыя.

Вясной еду ў Давыд-Гарадок садзіць бульбу, восеньню еду яе выкопваць; зімой і летам пішу апавяданьні, бо веру, што гэта самы цудоўны клопат: вырошчваць бульбу і пісаць па-беларуску апавяданьні...

***

Леанід Дранько-Майсюк – паэт, празаік, ляўрэат літаратурнай прэміі часопіса “Дзеяслоў” “Залаты апостраф” за 2005 год. Аўтар кнігаў “Стомленасьць Парыжам”, “Гаспода”, “Вершы. Каханьне. Проза”, “Паэтаграфічны раман”. Любіць удасканальваць строгую мужчынскую самоту.

Гл. таксама: Івонка Сурвіла: “Я веру ў веру” Мікалай Цімафееў: “Веру, усё ў нас будзе добра” Сьвятлана Длатоўская: "Я веру ў сям''ю..." Уладзімер Арлоў: “Веру ў моладзь, а значыць – веру ў Беларусь” Валянціна Трыгубовіч: "Веру ў неацэнную ролю жанчыны" Андрэй Дынько: “Я веру, што Лушнікаў пераменіцца” "У што я веру": гавораць слухачы “Свабоды” Валянцін Акудовіч: Вялікі Інкогніта Сьвятлана Марэцкая: «Веру ў сапраўднае каханьне» Адам Глобус: “Людзям я ня веру. Я веру сабе" “У што я веру”: гавораць слухачы “Свабоды” Зянон Пазьняк: “Веру ў сьветлую будучыню Беларусі” Эла Мацьвіенка: “Я веру ў сваіх дзяцей Яню, Мільку ды Стася” a.Андрэй Сідаровіч: “І сёньня дыхаю паветрам сакавіка” “У што я веру”: гавораць слухачы “Свабоды” Іна Кулей: "Я веру ў маю Беларусь" Ян Маўзэр: “Я веру ў каханьне й гаючую моц самоты” Міра Лукша: “ Каб жыць, трэба верыць” Андрэй Клімаў: “Веру, што сёлета ў краіне адбудуцца перамены”
XS
SM
MD
LG