Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Андрэй Клімаў: “Веру, што сёлета ў краіне адбудуцца перамены”


Ганна Соўсь, Менск Нашыя слухачы адгукнуліся на прапанову і дасылаюць свае адказы на пытаньне: “У што я веру”.

На гэтым тыдн на тэлефон-аўтаадказьнік “Свабоды”патэлефанаваў наш слухач – палітзьняволены Андрэй Клімаў.

(Клімаў: ) “Гэта Андрэй Клімаў з “хімііі” з Баршчоўцы. Я хацеў сказаць, у што я веру. Я веру, што сёлета ў краіне адбудуцца перамены. Рэжым Лукашэнкі аслабее, і дыхаць усім стане лягчэй. Я ўпэўнены, што ў наступным годзе мы абярэм новага прэзыдэнта, і яшчэ праз некалькі гадоў уступім у Эўразьвяз, станем самастойнай дзяржавай у шэрагу цывілізаваных краінаў Эўропы. Я хачу, каб у гэта ўсе верылі. І галоўнае, я хачу, каб пра гэта ведаў сам Лукашэнка і ўсе яго памагатыя з Карла Маркса, 38”.

Андрэй Клімаў далей разьвівае сваю думку ў лісьце, дасланым праз электронную пошту. Ён піша, што верыць, што цяперашні апазыцыйны электарат, загнаны айчыннай прапагандай ў інтэлектуальнае гета, стане элітай нашай краіны.

“Такую ўпэўненасьць мне дае Бог, агульнасусьветныя геапалітычныя тэндэнцыі і мае калегі па апазыцыі, гатовыя ў рашучы момант вывесьці беларусаў на вуліцы і адрадзіць у краіне закон, парадак і зрабіць крок насустрач эўрапейскай цывіліцыі”, перакананы Андрэй Клімаў.

Мянчук Сяргей Патаранскі ў сваім лісьце згадвае адзін з апошніх канцэртаў Лявона Вольскага і адну зь яго новых, і на думку слухача, лепшых апошніх песьняў – “Пра Мінск і Менск”.

“Мне хочацца верыць у Менск, -- піша Сяргей Патаранскі, -- і гэтая песьня цалкам адпавядае ня толькі майму ўнутранаму стану, але і стану душы большасьці думаючых людзей у нашай краіне, дый усіх, хто мае пачуцьцё беларускага патрыятызму ў сьвеце.

“Той горад з падмененай польскай назвай Мінск (дарэчы, як і большасьць нашых гарадоў), які хоць і стаіць у цэнтры Эўропы і зьяўляецца сучаснай беларускай сталіцай, зусім не ўвасабляе Беларусь, як эўрапейскую, цывілізаваную, разьвітую і старажытную краіну”, піша Сяргей Патаранскі.

А той Менск, славуты беларускі горад, па словах музыкі, “жыве ў нашых сэрцах”. Горад, у які, як у старажыныя помнікі Вільні, Нясьвіжа, Полацка ды іншыя значныя дамінанты нашай гісторыі, што ўвасабляюць гонар і славу нашай нацыі і дзяржавы, і хочацца верыць. Наш сталы слухач Анатоль Жердзеў з Гомелю даслаў на наш тэлефон-аўтаадказьнік свой адказ на пытаньне, у што я веру.

(Жердзеў: ) “Я веру, што Беларусь – гэта асколак “Архіпелагу ГУЛАГу”, пра які напісаў Салжаніцын. Тут ёсьць усе прыкметы ГУЛАГу – запалохваньне дубінкамі самых актыўных, забойствы лідэраў дэмакратычнага руху. Адсутнасьць незалежных судоў , пракуратуры. Веру, што нават, калі да ўлады прыйдзе лепшы ва ўсіх адносінах прэзыдэнт, яму ня будзе дзе ўзяць чыноўнікаў, якія не крадуць, судзей і пракурораў, якія ня хлусяць, настаўнікаў, якія разьвіваюць асобу, а не разбэшчваюць. Веру, што датуль, пакуль не абновіцца апазыцыя, а праз гэта будзе створаная сапраўдная дэмакратычная эліта, датуль складана будзе зарыентаваць народ на дэмакратыю. Веру, што новае маладое пакаленьне, якое цяпер расьце ў незалежнай Беларусі, адрыне сьвет ілжы і гвалту і пабудуе сапраўды свабодную і незалежную Беларусь”.

Гл. таксама: Івонка Сурвіла: “Я веру ў веру” Мікалай Цімафееў: “Веру, усё ў нас будзе добра” Сьвятлана Длатоўская: "Я веру ў сям''ю..." Уладзімер Арлоў: “Веру ў моладзь, а значыць – веру ў Беларусь” Валянціна Трыгубовіч: "Веру ў неацэнную ролю жанчыны" Андрэй Дынько: “Я веру, што Лушнікаў пераменіцца” "У што я веру": гавораць слухачы “Свабоды” Валянцін Акудовіч: Вялікі Інкогніта Сьвятлана Марэцкая: «Веру ў сапраўднае каханьне» Адам Глобус: “Людзям я ня веру. Я веру сабе" “У што я веру”: гавораць слухачы “Свабоды” Зянон Пазьняк: “Веру ў сьветлую будучыню Беларусі” Эла Мацьвіенка: “Я веру ў сваіх дзяцей Яню, Мільку ды Стася” a.Андрэй Сідаровіч: “І сёньня дыхаю паветрам сакавіка” “У што я веру”: гавораць слухачы “Свабоды” Іна Кулей: "Я веру ў маю Беларусь" Ян Маўзэр: “Я веру ў каханьне й гаючую моц самоты” Міра Лукша: “ Каб жыць, трэба верыць” Леанід Дранько-Майсюк: “Веру ў агародны дух бульбы”
XS
SM
MD
LG