Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Мірон” ізноў узьняў сьцяг над Віцебскам


Радыё Свабода, Віцебск Сёньня ўраньні мінакі, якія шлі па вуліцы Леніна, маглі бачыць бел-чырвона-белы сьцяг, прымацаваны на даху дома №55. Як распавёў віцебскі апазыцыянэр Барыс Хамайда, да нацыянальнага сымбаля была прымацавана запіска са словамі: “Гістарычны сьцяг надае нам моцы. Мірон”.

Але сьцяг лунаў над цэнтральнай вуліцай нядоўга: сёньня ў Віцебску праходзіць традыцыйны кірмаш “Восеньскі карагод”, на які зьехаліся прадстаўнікі прафэсійна-тэхнічных навучальных устаноў з усіх рэгіёнаў вобласьці. З гэтае нагоды ў абласным цэнтры ўвесь дзень дзяжураць узмоцненыя міліцэйскія патрулі і супрацоўнікі АМОНу. Нехта зь іх заўважыў бел-чырвона-белы сьцяг, і да апоўдня яго ўжо зьнялі.
XS
SM
MD
LG