Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бабруйск: затрыманы грамадзкі актывіст Максім Буйніцкі


Радыё Свабода Пра ягонае зьняволеньне вядома няшмат. Раніцой ён зьбіраўся на плошчу Леніна, каб паслухаць выступ Аляксандра Лукашэнкі, які меўся афіцыйна адкрыць фэстываль “Дажынкі”. На падыходзе да плошчы да яго падышлі людзі ў цывільным і, не прадставіўшыся, прапанавалі прайсьці ў пастарунак дзеля высьвятленьня асобы.

Вядома, што цяпер Максім Буйніцкі знаходзіцца ў аддзяленьні міліцыі №1 Бабруйскага гарвыканкаму. Ягоны тэлефон адключаны, хаця нейкі час па затрыманьні працаваў.
XS
SM
MD
LG