Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Маці Паўла Красоўскага ўпэўненая ў невінаватасьці сына


Радыё Свабода Маці Паўла Красоўскага назвала падазрэньні свайго сына ў падрыхтоўцы да віцебскіх выбухаў фарсам.

Тамара Красоўская сказала ў інтэрвію Радыё Свабода, што ўпэўненая ў поўнай невінаватасьці Паўла. Паводле спадарыні Красоўскай, яе сын ніколі не брыдкасловіў і ня біўся. “Тэрарызм – гэта не ягоныя мэтады барацьбы. У яго нават у мове такіх словаў не было. Таму абвінавачваньне Паўла -- гэта фарс і дзікунства”– сказала маці затрыманага ўчора ў Віцебску моладзевага актывісту. Тамара Красоўская гаворыць, што прыкладна ў той час, калі адбыліся тыя выбухі, яе сын знаходзіўся за мяжою ў Польшчы ды Чэхіі, і ў ягоным пашпарце ёсьць адпаведныя адзнакі перасячэньня мяжы.
XS
SM
MD
LG