Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ці забароняць на рынках гандляваць яйкамі й кансэрвамі?


Міхал Стэльмак, Менск На сёньня ў Менску заплянавана сустрэча прадстаўнікоў ураду й дробнага бізнэсу. Прадпрымальнікі зьбіраюцца выказаць пратэст намеру ўладаў забараніць гандаль на рынках краіны шэрагам харчовых тавараў.

Дробныя прадпрымальнікі краіны занепакоеныя пэрспэктывамі свайго бізнэсу. Учора на сход сабраліся гандляры рынку “Ждановічы” пад Менскам. Яны пачалі збор подпісаў пад зваротам да Савету Міністраў, у якім выказаны пратэст урадавым плянам забараніць гандаль на рынках птушкапрадукцыяй: яйкамі, курамі, а таксама прэсэрвамі, кансэрвамі й кандыдарскімі вырабамі.

(Спадар Уладзімер: ) “Кошты тут меншыя, чымсьці ў дзяржаўным гандлі. Людзі лічаць выгадным для сябе. Калі нават таньней на 100 ці 200 рублёў. Сюды на рынак прыяжджаюць людзі з малым і сярэднім дастаткам. Таму рынкі павінны працаваць, функцыянаваць нармальна”.

Дакумэнт, які выклікаў гучны розгалас у прадпрымальніцкім асяродзьдзі, пазначаны як праект пастановы Савету Міністраў. Паводле гандляроў, ён падрыхтаваны чыноўнікамі і цяпер тэкст узгадняецца ва ўладных структурах. Афіцыйныя асобы, аднак, прызнаваць плянуемае новаўвядзеньне адмаўляюцца. Вось, у прыватнасьці, што зазначыла “Свабодзе” дэпутат Палаты прадстаўнікоў Ніна Ругаль, якая ў цяперашнім парлямэнце апякуецца прадпрымальніцкім сэктарам:

(Ругаль: ) “У нашай прадпрымальніцкай камісіі нічога падобнага няма. Мала што камусьці ўздумаецца”.

Гаворыць старшыня каардынацыйнай рады прадпрымальнікаў Менску Аляксандр Макаеў:

(Макаеў: ) “Кандытарка, курыныя вырабы, кансэрвы, прэсэрвы, калі нават паглядзець на гандлёвую залю гандлёвага цэнтру “Ждановічы”, гэта большая палова гэтага рынку. Мы складаем зварот чаму? Таму што Канстытуцыя сьцьвярджае права на працу і роўнасьць усіх формаў уласнасьці. Дзяржава не павінна падтрымліваць адну форму ўласнасьці і прымаць дыскрымінацыйныя меры ў дачыненьні да прадпрымальнікаў”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG