Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўніцтва “Белнафтахіму” адрэагавала на галадоўку ў Бабруйску


Радыё Свабода Актывістка Беларускага незалежнага прафсаюзу Алена Захожая чацьвёртыя суткі працягвае галадоўку пратэсту. Яна патрабуе спыніць дыскрымінацыю сябраў незалежнага прафсаюза на “Белшыне”, дзе сама працуе электрыкам.

Як паведаміў Свабодзе старшыня пярвічнай арганізацыі Беларускага незалежнага прафсаюзу (БНП) працаўнікоў ААТ “Белшына” Рыгор Спасюк, галадоўка ў Бабруйску вымушае турбавацца кіраўніцтва “Белнафтахіма”. Суразмоўца адзначыў, што напярэдадні старшыня канцэрну “Белнафтахім” Аляксандар Бароўскі сустрэўся з Аленай Захожай і абяцаў выправіць сытуацыю з пазбаўленьнем актывістаў БНП прэміяльнай выплаты ад траўня месяца.

Падрабязнасьці пазьней у эфіры і на сайце нашага радыё ў інтэрнэце.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG