Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Маладафронтаўцу пагражае сьмяротнае пакараньне


Радыё Свабода, Віцебск Сябру незарэгістраванай арганізацыі «Малады фронт» Паўла Красоўскага пасьля допыту ў віцебскім аддзеле па барацьбе з арганізаванай злачыннасьцю затрымалі па падазрэньні ў арганізацыі выбухаў 14-га і 22-га верасьня ў Віцебску. Мінулую ноч ён правёў пад вартай. Паводле Паўла Сапeлкі, абаронцы затрыманага, учорашні допыт працягваўся з 9-й раніцы да 5-й вечара. Прыкладна а палове на 6-ю Паўлу Красоўскаму абвясьцілі, што ён затрыманы паводле падазрэньня ў “замаху на забойства двух і болей асоб, зьдзейсьнены агульнанебясьпечным чынам» (артыкул 14, пункты 1 і 5 часткі 2 артыкула 139 Крымінальнага кодэксу).

Максымальнае пакараньне, якое яму пагражае – пажыцьцёвае зьняволеньне або сьмяротная кара.

Праваабаронцы і журналісты, якія чакалі зьвестак пра Паўла Красоўскага на ганках аддзелу па барацьбе з арганізаванай злачыннасьцю, пасьпелі да ад’езду ў ізалятар часовага ўтрыманьня перадаць затрыманаму цыгарэты і прадукты.

На колькі сутак затрыманы Павал Красоўскі, пакуль не вядома: як паведаміў абаронца спадар Сапeлка, справу моладзевага актывіста вядзе сьледчая група Генэральнай пракуратуры Беларусі. Павал Сапeлка плянуе сустрэцца з Паўлам Красоўскім у наступны аўторак, 10 кастрычніка. У гэты дзень зьбіраюцца праводзіць і пэўныя следчыя дзеянні.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG