Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Міра Лукша: “ Каб жыць, трэба верыць”


Радыё Свабода Міра Лукша – ўдзельніца перадачы “Ў што я веру”

Веру ў тое, што жыву, што зьмяняюся з кожнай хвілінай, фізычна — кожная мая частка — як усё ў сьвеце. У тое, што ўсё аджывае свой век — і жывое, і нежывое, целы, і эмоцыі, і ідэі. І гэтаму я, мы, ня зможам працівіцца йначай, як і сябе, і тое, што думаем, робім, захаваць у памяці іншых нават пакаленьняў, калі гэта таго вартае. Веру ў тое, што чалавек добры. І што за дабрыню сваю і іншых трэба змагацца, як і за тое, каб дабро перамагло, бо зло становіцца само па сабе пры нашай бязудзельнасьці, бяздумнасьці, несьвядомасьці. Так, як і свабода, і няволя. І гэтак як з адзінкай, так і з народам. Хто за свабоду, дабро, любоў, Радзіму — ня можа быць безудзельным і абыякавым, бо гэта само па сабе не становіцца, не напоўніцца зьместам, а выкліча, ажыцьцявіць сваё запярэчаньне.

Веру ў слова, якое ад пачатку сьвету, ад Бога, ад таго, калі чалавек асэнсаваў сваю асобу, чалавечнасьць, творчасьць. Веру ў беларускае слова, бо яно мае нас асэнсаваць як людзей, як асобаў, як народ. Веру як і ў творчасьць, як у вышэйшую форму слова — выказанага і ўчутага, адчутага ды ўбачанага іншымі. Веру ў творчасьць, якая выяўляе нас — людзей, нацыю, пакаленьне.

Веру ў маці, бабуль, сясьцёр — жанчын. Гэта ў іх руках і мы, і слова, і матэрыя, і памяць. Веру ў бацькоў, дзядоў, братоў — у іх руках і слова, і матэрыя, і памяць. Веру ў дзяцей, а дзяцьмі мы ўсё сваё жыцьцё — бо дзеці гэта новае жыцьцё. Бо веру і ў вайну — якая ўсяму гэтаму пярэчыць. А, каб жыць, трэба верыць.

Міра Лукша — журналістка, перакладчыца і пісьменьніца. Нарадзілася ў Гайнаўцы на Беласточчыне. Член Беларускага літаратурнага аб''яднаньня "Белавежа" і Саюзу беларускіх пісьменьнікаў. Ад 1985 году працуе журналісткай беластоцкай "Нівы". Аўтарка сямі кніжак паэзіі і прозы. Нядаўна выйшла яе кніжка апавяданьняў для дзяцей "Дзяўчынка і хмарка". Жыве ў Беластоку альбо пад Белавескай пушчай у вёсцы Баравыя Гайнаўскага павету.

Пішыце на адрас у Беларусі: П/С 111 Менск 220005, у Чэхіі ПС 44 Vinohradska 1, Praha 110 00

E-Mail svaboda@rferl.org

Тэлефон-аўтаадказьнік у Менску 2 90 39 52

Гл. таксама: Івонка Сурвіла: “Я веру ў веру” Мікалай Цімафееў: “Веру, усё ў нас будзе добра” Сьвятлана Длатоўская: "Я веру ў сям''ю..." Уладзімер Арлоў: “Веру ў моладзь, а значыць – веру ў Беларусь” Валянціна Трыгубовіч: "Веру ў неацэнную ролю жанчыны" Андрэй Дынько: “Я веру, што Лушнікаў пераменіцца” "У што я веру": гавораць слухачы “Свабоды” Валянцін Акудовіч: Вялікі Інкогніта Сьвятлана Марэцкая: «Веру ў сапраўднае каханьне» Адам Глобус: “Людзям я ня веру. Я веру сабе" “У што я веру”: гавораць слухачы “Свабоды” Зянон Пазьняк: “Веру ў сьветлую будучыню Беларусі” Эла Мацьвіенка: “Я веру ў сваіх дзяцей Яню, Мільку ды Стася” a.Андрэй Сідаровіч: “І сёньня дыхаю паветрам сакавіка” “У што я веру”: гавораць слухачы “Свабоды” Іна Кулей: "Я веру ў маю Беларусь" Ян Маўзэр: “Я веру ў каханьне й гаючую моц самоты”
XS
SM
MD
LG