Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ад італьянскіх сем''яў патрабуюць гарантыі неўсынаўленьня


Радыё Свабода Грамадзкія фундацыі Беларусі, а таксама іншыя структуры, якія ладзяць дзіцячыя вакацыі ў Італіі, аднавілі працэдуру ўзгадненьня сьпісаў групаў для выезду на аздараўленьне ў Італію.

Як паведамілі ў беларускім Дэпартамэнце па гуманітарнай дзейнасьці, рашэньне прынятае ў выніку кансультацыяў зацікаўленых дзяржаўных структураў абедзьвюх краінаў. Неабходнай умовай для аднаўленьня аздараўленьня ёсьць гарантыі італьянскіх сем’яў на абавязковае вяртаньне беларускіх дзяцей, а таксама гарантыі на адсутнасьць намеру ўсынавіць дзіця.

Такая працэдура ўзгадненьня будзе дзейнічаць да падпісаньня міжурадавага дагавору паміж Беларусьсю і Італіяй.

Тым часам італьянскія палітыкі і псыхолягі ўсё болей схіляюцца да меркаваньня, што ўсынаўленьне дзяцей куды больш важнае за вакацыі. Многія юныя беларусы называюць людзей, якія іх прымаюць мамай і татам, і псыхалягічна вельмі цяжка пераносяць разьвітаньне зь сем’ямі, перадае агенцыя Ansa.

Італьянскія мэдыі таксама заўважаюць, што ў выпадку зь вяртаньнем Вікі Мароз на радзіму, беларускі амбасадар выратаваў справу авіякампаніі Белавія. Дзякуючы існуючаму дзіцячаму вакацыйнаму руху ў Італіі, Белавія штогод перавозіць у гэтую краіну дзясяткі тысяч пасажыраў.
XS
SM
MD
LG