Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Да Казуліна не пусьцілі адвакатаў


Алег Грузьдзіловіч, Менск Адвакату Ігару Рынкевічу і праваабаронцу Алегу Волчаку адмовілі ў спатканьні з Аляксандрам Казуліным.

Пра гэта “Свабодзе” паведаміў Ігар Рынкевіч, які цяпер знаходзіцца ў будынку калёніі “Віцьба-3”, дзе ўтрымліваюць экс-кандыдата на прэзыдэнта Аляксандра Казуліна. Паводле Ігара Рынкевіча адмову адміністрацыя тлумачыць непадрыхтаванасьцю памяшканьня для спатканьняў. Адвакат зьбіраецца пісаць скаргу на імя начальніка калёніі.

Нагадаем, 5 кастрычніка закончыўся тэрмін карантыну, падчас якога Аляксандру Казуліну не дазваляліся сустрэчы з адвакатамі і сваякамі.
XS
SM
MD
LG