Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Міколы Астрэйкі нарадзілася дачка Ліза


Радыё Свабода У палітвязьня Міколы Астрэйкі, засуджанага да двух гадоў пазбаўленьня волі за ўдзел у незарэгістраванай грамадзкай арганізацыі “Партнэрства”, учора ўвечары нарадзілася дачка.

Дзяўчынка мае 3280 грамаў вагі. Мікола Астрэйка назваў сваю дачку Лізай у гонар сваёй бабулі. Жонка Астрэйкі Паліна адчувае сябе добра. Мікола Астрэйка цяпер адбывае пакараньне ў шклоўскай папраўчай калёніі. Маці Міколы Астрэйкі Яўгенія адразу ж накіравала тэлеграму сыну. У дзень нараджэньня дачкі ад Міколы прыйшоў першы ліст са шклоўскай турмы, у якім ён піша, што знаходзіцца ў каранціне.
XS
SM
MD
LG