Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Працаўніца “Белшыны” абвясьціла галадоўку


Радыё Свабода, Магілёў Алена Захожая, актывістка Беларускага незалежнага прафсаюза, якая працуе Бабруйскім шынным камбінаце, з учарашняга дня абвесьціла галадоўку пратэсту.

Яна патрабуе спыніць дыскрымінацыю рабочых “Белшыны”, якія з’яўляюцца сябрамі незалежных прафсаюзаў. Такіх на камбінаце больш за 50 чалавек.

Захожая накіравала ліст А. Лукашэнку, у якім распавядае, што нягледзячы на 30-гадовы стаж працы яна застаецца неабароненай ад перасьледу адміністрацыі, і што ад траўня спадарыня Захожая і іншыя сябры незалежнага прафсаюза не атрымліваюць прэміяў.

Адміністрацыя “Белшыны” сьцьвярджае, што ніякай дыскрымінацыі сябраў незалежнага прафсаюза на прадпрыемстве няма.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG