Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Жодзінца падазраюць у датычнасьці да віцебскіх выбухаў


Радыё Свабода, Віцебск Жодзінскага актывіста незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт” Паўла Красоўскага дапытваюць па справе аб выбухах у Віцебску 14 і 22 верасьня 2005 году. Пакуль у якасьці сьведкі.

Учора ў ягонай жодзінскай кватэры быў ператрус, пасьля якога канфіскавалі кампутарны блёк, дыскі і друкаваную прадукцыю. Пасьля гэтага Красоўскага на міліцэйскай машыне даставілі ў Віцебск і прапанавалі за свой кошт уладкавацца ў гатэль, а а -й раніце выклікалі да сьледчага.

Сьледчыя мяркуюць, што спадар Красоўскі падобны да фотаробата злачынцы, які ўчыніў выбухі, складзенага паводле апісаньняў сьведак. Спадар Красоўскі адмаўляе сваю датычнасьць да тых падзей.

За год пошукаў міліцыя не знайшла вінаватых у віцебскіх выбухах, нягледзячы на тое, што А. Лукашэнка публічна летась казаў, што злачынцы ўжо затрыманыя і даюць паказаньні.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG