Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі ратыфікавалі дамову праз 14 гадоў пасьля падпісаньня


Валер Каліноўскі, Менск. Палаты прадстаўнікоў ратыфікавала беларуска-украінскую міжурадавую дамову аб вольным гандлі ад 17 сьнежня 1992 года.

Вярхоўная Рада ратыфікавала яе 19 сакавіка 1999 года, беларускі бок нягледзячы на ўсе заклікі з Кіева адмаўляўся яе ўзаконіць, спасылаючыся на разьбежнасьці ў тэкстаў асобных артыкулаў пагадненьня ў беларускамоўным і украінскамоўным варыянтах дакумэнта. Гэтыя неадпаведнасьці ўдалося зьняць толькі цягам 2004-2005 гадоў.

Затрымка з ратыфікацыяй пагадненьня перашкаджала эканамічным сувязям двух дзяржаў, прынамсі украінскі бок скардзіўся, што у Беларусі пад час тэндэрных таргоў адносна украінскіх заявак выкарыстоўваліся прэфэрэнцыйныя папраўкі – яны аўтаматычна станавіліся на 25 адсоткаў даражэй і не мелі шанцаў на выйгрыш.

За апошні год гандаль Беларусі з Украінай вырас на 25 адсоткаў, пры гэтым гандлёвае сальда склалася на карысьць Украіны, імпарт адкуль вырас на 35 адсоткаў. Агульны таваразварот за 2006 год мае перавысіць 2 мільярды даляраў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG