Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Анонс: Міра Лукша: «Каб жыць, трэба верыць»


Радыё Свабода Міра Лукша — журналістка, перакладчыца і пісьменьніца. Нарадзілася ў Гайнаўцы на Беласточчыне. Член Беларускага літаратурнага аб''яднаньня "Белавежа" і Саюза беларускіх пісьменьнікаў. Ад 1985 года працуе журналісткай беластоцкай "Нівы". Аўтарка сямі кніжак паэзіі і прозы. На днях выйшла яе кніжка апавяданьняў для дзяцей "Дзяўчынка і хмарка". Жыве ў Беластоку альбо пад Белавескай пушчай у вёсцы Баравыя Гайнаўскага павету.

«У што я веру? Веру ў тое, што жыву, што зьмяняюся з кожнай хвілінай, фізычна — кожная мая частка — як усё ў сьвеце. У тое, што ўсё аджывае свой век — і жывое, і нежывое, целы, і эмоцыі, і ідэі. І гэтаму я, мы, не зможам працівіцца йначай, як і сябе, і тое, што думаем, робім, захаваць у памяці іншых, нават пакаленьняў, калі гэта таго вартае».

Гэтая праграма прагучыць на хвалях “Свабоды” заўтра.

Ці верыце Вы ў нешта? Што дапамагае Вам жыць? Як і чаму Вы прыйшлі да сваіх перакананьняў? Вашы каштоўнасьці і прынцыпы могуць натхніць іншых, сёньня і ў будучыні, у Беларусі і за мяжой. Раскажыце, ў што верыце Вы!

Пішыце на адрас у Беларусі: П/С 111 Менск 220005, у Чэхіі: ПС 44 Vinohradska 1, Praha 110 00

E-Mail: svaboda@rferl.org

Тэлефон-аўтаадказьнік у Менску: 2 90 39 52
XS
SM
MD
LG