Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аляксандар Мілінкевіч сёньня адкажа на вашы пытаньні


Радыё Свабода У чацьвер, 5 кастрычніка, ад 11.00 да 12.00 Аляксандар Мілінкевіч будзе размаўляць са слухачамі “Свабоды” па менскім тэлефоне (8-017) 290-39-52. Пытаньні яму можна задаваць і загадзя: на кругласутачны тэлефон-аўтаадказьнік (8-017) 290-39-52, праз SMS (391-22-24) ці электронную пошту (rferl.minsk@gmail.com). Задайце пытаньне вядомаму палітыку, паспрачайцеся зь ім, падзяліцеся сваёй ідэяй!

Нагадаем, у панядзелак 2 кастрычніка Аляксандар Мілінкевіч заявіў, што ён бярэ на сябе адказнасьць за арганізацыю руху “За свабоду” па-за межамі Палітычнай Рады дэмакратычных сілаў. Мілінкевіч прызнае, што ў аб’яднаных дэмакратычных сілах зьявіліся сэпаратысцкія тэндэнцыі, а ў Палітрадзе няма ранейшага адзінства.
XS
SM
MD
LG