Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Товарищ” выйграў суд


Радыё Свабода Сёньня суд Ленінскага раёну Менску вынес рашэньне на карысьць газэты “Товарищ”, якую выдае Партыя камуністаў Беларуская.

Суд адмовіўся задаволіць пазоў аб абароне гонару, годнасьці і дзелавой рэпутацыі старшыні асацыяцыі “Сталічнае таксі” Ігара Верхаўца. Той патрабаваў ад газэты і прафсаюзнага актывіста Паўла Паддубскага — аўтара артыкулу “Прыехалі ў прыгоннае права”, апублікаванага 9 чэрвеня, кампэнсацыю па 15 мільёнаў рублёў.

Падрабязнасьці – пазьней на сайце і ў вечаровым эфіры.
XS
SM
MD
LG