Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Паэтычны аглядальнік” да 100-годзьдзя “Нашай Нівы”


Радыё Свабода Сьвяткаваньне 100-годзьдзя “Нашай Нівы” ў Беларусі распачнецца прэзэнтацыяй кнігі Аляксандра Фядуты «Паэтычны аглядальнік». Сёньня а 19-ай гадзіне ў канфэрэнц-залі Палаца мастацтваў мае адбыцца прэзэнтацыя і вечарына беларускай паэзіі з удзелам герояў кнігі. Чакаюцца Рыгор Барадулін, Лера Сом, Міхась Скобла, Юрка Голуб, Юры Пацюпа, Джэці, Людка Сільнова, Алесь Бадак, Галіна Дубянецкая, Віктар Шніп, Ірына Багдановіч і Глеб Лабадзенка. Уваход вольны, чакаюцца прыемныя сюрпрызы.

Папярэдне плянавалася, што прэзэнтацыя адбудзецца ў Доме літаратара, аднак “Нашай Ніве” адмовілі ў залі. Дырэктар Дому літаратара Часлаў Праваловіч паведаміў, што менавіта 5 кастрычніка ў Доме літаратара адбудзецца спэктакль Тэатру беларускай драматургіі. У тэатры ж паведамілі, што акурат у гэты дзень спэктаклю няма, паведамляе “Наша Ніва”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG