Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь не падтрымлівае Расею ў блякадзе Грузіі


Ігар Карней, Менск Нягледзячы на “саюзныя” абавязаньні з Расеяй, Беларусь дыстанцуецца ад палітычных і эканамічных санкцый супраць Грузіі. У крамах вольна прадаюцца грузінскія віны, мінэральныя воды, гарбата. МЗС Беларусі ня бачыць мэтазгоднасьці ўвядзеньня візавага рэжыму з афіцыйным Тбілісі, а падчас паездак у гэтую каўкаскую краіну ад беларусаў не патрабуюць наяўнасьці ў пашпарце адзнакі “шматразовых выездаў”.

У Дзяржаўным памежным камітэце запэўнілі, што ніякіх тэхнічных складанасьцяў з уездам у Грузію, ў беларусаў узьнікнуць не павінна.

(Супрацоўнік памежнага камітэту: ) “Сапраўдны нацыянальны пашпарт, і ўсё. З нашага боку, ад памежнікаў, патрабуецца толькі гэта, мы правяраем сапраўднасьць пашпарту. Адзнака шматразовых выездаў у Грузію не патрэбна. Мяркую, пасьля прылёту ў Грузію ніякіх праблемаў узьнікнуць не павінна, калі ў вас сапраўдны пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь”.

Дарэчы, у амбасадзе Грузіі ў Маскве пацьвердзілі, што некаторыя грамадзяне гэтай каўкаскай краіны, якія ва ўмовах транспартнай блякады ня могуць адляцець у Тбілісі з Расеі, вымушаныя карыстацца паслугамі беларускіх авіяперавозчыкаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG