Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Наваполацак: галадоўка на знак салідарнасьці з А.Казуліным


Радыё Свабода Сёньня раніцай у Наваполацку распачаў палітычную галадоўку пэнсіянэр, сябар Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі БНФ Анатоль Кулік. Ён галадае на знак салідарнасьці са зьняволеным палітыкам Аляксандрам Казуліным.

Гаворыць Анатоль Кулік:

(Кулік: ) “Даведаўшыся пра зварот палітвязьня Аляксандра Казуліна да грамадзянаў нашай роднай Беларусі й даведаўшыся пра ягоны намер распачаць з 20 кастрычніка бестэрміновую галадоўку, на знак падтрымкі яго і іншых палітвязьняў, якія знаходзяцца за кратамі, я таксама пачынаю з 4 кастрычніка галадоўку. Гэта мой унёсак у тую барацьбу, якую вядзе наша прагрэсіўная моладзь і інтэлігенцыя. Трэба падтрымаць — можа, іншымі ўчынкамі, тых людзей, якія гатовыя пакласьці свае жыцьці за нашу Беларусь”.

Паводле Анатоля Куліка, ягоная галадоўка працягнецца да 20 кастрычніка. У красавіку актывіст Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі ўжо трымаў двухтыднёвую галадоўку, пратэстуючы супраць парушэньня Канстытуцыі падчас мінулых прэзыдэнцкіх выбараў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG