Лінкі ўнівэрсальнага доступу

100 гадоў “Нашай Нівы”. Агляд першага нумару


Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі Да стагодзьдзя "Нашай Нівы" — "першай беларускай газэты з рысункамі" Радыё Свабода распачынае новы праект. Штодня да канца году чытайце і слухайце, пра што пісала газэта ў 1906, 1907 гадах "рускімі і польскімі літэрамі". Галоўным рэдактарам і выдаўцом "Нашай Нівы" быў публіцыст і грамадзкі дзеяч Аляксандар Уласаў. Першы нумар выйшаў 10(23) лістапада ў Вільні.

Паведамленьне з вучыцельскай сэмінарыі ў Маладэчне: “19 акцябра (кострычніка) да папечыцеля Віленскаго Округа зъявілася дэпутація ад вучашчыхся молодэчненской сэмінарыі. Вучашчыеся перасталі вучыцца і разъехаліся па хатах. Дэпутація прасіла каб папечыцель удаліў іхняго дырэхтара Годыцкаго-Цвірку, што зрабіў з сэмінарыі арэштанскія роты. Дэпутація расказала, што Годыцкій ругаецца як пьяны звошчык на рынку, ды часам лезе біцца з кулакамі і ня толькі да вучэнікоў, а і да вучыцелей. Вось чаму пан Цвірко трымаў у страху ўсю сэмінарыю. Але цярпенне лопнуло ў вучэнікоў і яны трэбуюць змяніць Годыцкаго, іначэй не пачнуць вучыцца. Папечыцель Віленскаго Вучэбнаго Вокруга барон Вольф не знайшоў, што Годыцкій-Цвірка паступаець не дэлікатне з вучэнікамі і з вучыцелямі, і атказаўся змяніць яго — мала таго, барон радзіў, каб вучэнікі пагадзіліся з панам дырэхтарам і пачалі вучыцца. Дэпутаты так нічога і не дабіліся ў віленскага папечыцеля: паехалі яны шукаць праўды ў Пецярбург”.

А вось пад рубрыкай “Аб усём па троху” можна прачытаць: “У Расеі цяпер 90,727 начальных школак; 44,570 міністэрства народнаго просвешчэнія; 41,814 цэркоўна-прыхадскіх; 439 ведомства Імператрыцы Марыі; 3,904 другіх ведомств. Апрыч таго ў Расеі ёсць 11,418 жыдоўскіх школаў, 10,014 — “хэдэроў” і 8,962 магометанскіх”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG