Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Гэта — суровая адплата за мінулую агрэсію, гэта — грозная перасцярога ўсім падпальшчыкам новай агрэсіі” (1946)


Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі Пра што пісалі беларускія газэты 4 кастрычніка.

“Беларуская крыніца”, 1936 год:

“У Віцебшчыне, на фабрыцы “Профінтэрн” сярод спачуваючых беларусы становяць 34 проц.; — у Менскім раёне, на галянтарэйнай фабрыцы імянем Куйбышава беларусы работнікі становяць 50 проц., а ў групе спачуваючых — беларусаў толькі 25 проц. З вышэйпаданага відаць, што рашаючы голас у паданых мясцох, у апісаных галінах жыцьця, мае нейкая небеларуская большасьць на вышэйшых становішчах, бо беларусы ўсюды там у меншасьці”.

“Звязда”, 1946 год. Перадавіца з “Правды” аб выніках суду ў Нюрнбэргу:

“Закончыўся суд гісторыі. Упершыню справядлівая кара апусцілася на галовы арганізатараў і кіраўнікоў, падначаленых і выканаўцаў злачынных планаў агрэсіўнай вайны… Гэта — суровая адплата за мінулую агрэсію, гэта — грозная перасцярога ўсім падпальшчыкам новай агрэсіі, новых войнаў супроць свабодалюбівых народаў, якія прагнуць міру для творчай, плённай працы. Прыгавор гісторыі адбыўся”.

“Имя”, 1996 год. Рыгор Кісель адказвае на пытаньні Ірыны Халіп:

“Калі Новікаву (Васілю — З.П.) вельмі хочацца папрактыкавацца на тэму сьветлага камуністычнага грамадзтва — гэта яшчэ не азначае, што ён увасабляе ўсю заканадаўчую ўладу. Калі яны, ня дай Божа, вернуцца, то вы ў сваёй дэмакратычнай газэце “Имя” і пікнуць не пасьпееце. Прыйдзе таварыш з партбілетам — і тады дыктатар Лукашэнка падасца вам анёлам”.
XS
SM
MD
LG