Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Захопнікі турэцкага самалёту здаліся італьянскім уладам


Радыё Свабода Пры гэтым яны папрасілі палітычнага прытулку ў Італіі. Перад сваёй сдачай захопнікі пачалі выпускаць з самалёту пасажыраў.

Турэцкі пасажырскі самалёт, захоплены ў грэцкай паветранай прасторы, спачатку ў суправаджэньні турэцкага, а затым італьянскага эскорту зьнішчальнікаў, прызямліўся на лётнішчы італьянскага гораду Брындзізі. На борце авіялайнэра Боінг-737, які ляцеў з альбанскай сталіцы Тыраны ў Стамбул, знаходзяцца 107 пасажыраў. Самалёт захапілі двое турэцкіх грамадзянаў на знак пратэсту супраць меркаванага візыту Папы Бэнэдыкта 16-га ў Турэччыну. Паводле паведамленьняў прадстаўнікоў грамадзянскай авіяцыі Італіі, захопнікі патрабавалі сустрэчы з італьянскім афіцыйнымі асобамі, каб перадаць пэтыцыю пантыфіку. Захопнікі былі няўзброеныя і паводзілі сябе неагрэсыўна.
XS
SM
MD
LG