Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У небе захоплены турэцкі пасажырскі самалёт


Радыё Свабода Заходнія інфармацыйныя агенцтвы са спасылкай на міністра абароны Грэцыі перадаюць пра захоп ў грэцкай паветранай прасторы турэцкага пасажырскага самалёту

Паведамляецца, што болей як 100 пасажыраў знаходзяцца на борце авіялайнэра, які ляцеў з альбанскай сталіцы Тыраны ў Стамбул. Сьцьвярджаецца, што самалёт захоплены двума туркамі на знак пратэсту супраць меркаванага візыту Папы рымскага ў Турэччыну.

Самалёт прызямліўся на лётнішчы італьянскага гораду Брындзізі.
XS
SM
MD
LG