Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Я бы паставіў нашай мэдыцыне чацьвёрку"


Радыё Свабода Якую адзнаку паводле пяцібальнай сыстэмы вы б паставілі айчыннай мэдыцыне? На наша пытаньне тыдня адказваюць жыхары Горадні.

(Сталы спадар: ) “Я паставіў бы чатыры балы. Нашая мэдыцына, як я ведаю па Гарадзенскім мэдыцынскім унівэрсытэце, па менскім, знаходзіцца на даволі добрым тэарэтычным узроўні. З другога боку, дактары — яны таксама някепскія людзі й нармальныя спэцыялісты. Але што ў нас дрэннае, дык гэта матэрыяльная база, асабліва ёсьць праблемы з мэдычным абсталяваньнем”.

(Маладая спадарыня: ) “Вы ведаеце, хацелася б, каб мэдыцыну лепей фінансавалі, бо яна ў нас на нізкім узроўні знаходзіцца. А трэба, каб яна лепш разьвівалася: і лекі былі добрыя, і абсталяваньне”.

(Дзяўчына: ) “Я б нашай мэдыцыне паставіла, напэўна, троечку, бо стаўленьне не заўсёды чалавечае”.

(Сталая спадарыня: ) “Чацьвёрку. У мяне хворыя ныркі, але мяне ўратавалі даслоўна за тры дні, і ніякага блату ў мяне не было. А чаго не хапае, дык натуральна, што не хапае лекаў у бальніцах”.

(Маладая спадарыня з двума дзецьмі: ) “Калі паводле пяцібальнай сыстэмы, я паставіла б чацьвёрку. Да пяцёркі не хапае, пэўна, эканамічнай базы. А што датычыць магчымасьцяў пэрсаналу, таго, што залежыць ад людзей, то я б усё-ткі паставіла пяцёрку”.

(Студэнт: ) “Мэдыцына нашая ў дрэнным стане і вартая толькі двойкі. Калі толькі хадзіць у платныя цэнтры, там добра абслужаць, але за гэта трэба нямала заплаціць”.

(Яго сяброўка: ) “Я б у розных выпадках паставіла ад аднаго да трох балаў. Часта даводзіцца зьвяртацца ў паліклініку па месцы жыхарства, абслугоўваньне там не заўжды задавальняе”.

(Спадарыня: ) “Думаю, што чацьвёрку можна паставіць. Калі я зьвярталася да нашых мэдыкаў, праблемаў не было, і мяне збольшага ўсё задавальняла”.

(Маладая спадарыня: ) “Ведаеце, я да мэдыцыны нашай рэдка зьвяртаюся. Але мае знаёмыя, якія сутыкаліся з дактарамі, нараканьняў ня мелі, наколькі мне вядома”.

(Дзяўчына: ) “Я б паставіла двойку. Мяне ўразіў нядаўні выпадак: адбылося гэта ў райцэнтры ў мэдпункце, дзе памёр трыццацігадовы мужчына, муж маёй сяброўкі. Яму стала вельмі кепска, і ў мэдпункце яму далі валідол, але гэта яму не дапамагло. І вось ён гадзіну ляжаў там і пакутаваў, пакуль мэдык не здагадалася выклікаць хуткую дапамогу, да якой было ўсяго мэтраў сто. Але было ўжо запозна, бо ў яго спынілася сэрца”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG