Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лічба дня: 350 чыноўнікаў-карупцыянэраў?


Радыё Свабода За 8 месяцаў 2006 году ў Беларусі афіцыйна знайшлі больш за тысячу карупцыянэраў; зь іх 350 – прадстаўнікі ўлады. Генэральны пракурор Беларусі Пётр Міклашэвіч заявіў, што колькасьць выпадкаў карупцыі ў Беларусі зьмяншаецца, дзякуючы новаму закону аб барацьбе з карупцыяй.

Паводле міжнароднай арганізацыі "Transparency Internatiоnal", карупцыя ў Беларусі імкліва расьце:

У 2002 годзе Беларусь была на 36-м месцы сярод краінаў сьвету з найменшай карумпаванасьцю, у 2003 -- на 53-м, у 2004 – на 74-м, у 2005 – на 107-м месцы.

Крыніцы: "Transparency Internatiоnal", выступ Пятра Міклашэвіча ў нацыянальным сходзе 2 кастрычніка 2006 г.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG