Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Amici dei Bambini”: Чакаем хуткага усынаўленьня 601 дзіцяці


Радыё Свабода 4 кастрычніка ў 00.45 паводле менскага часу на першым канале італьянскага тэлебачаньня RAI-1 будуць спрачацца пра лёс Вікі Мароз. Удзельнічаць у папулярнай праграме “Porta a porta” (“Ад дзьвярэй да дзьвярэй”) запрасілі беларускага амбасадара ў Рыме Аляксея Скрыпко і сямейную пару Джуста—Барначын. Італьянцы ад 2004 году хочуць удачарыць беларускую дзяўчынку.

Тым часам італьянскія палітыкі й грамадзкія дзеячы выказалі скепсіс адносна ўчорашняй заявы беларускага міністра адукацыі Аляксандра Радзькова.

Старшыня аўтарытэтнай асацыяцыі “Amici dei Bambini” (“Сябры дзяцей”) Марка Грыфіні заявіў, што спадзяецца на тое, што словы міністра пра магчымае ўдачарэньне Вікі сям’ёй Джуста—Барначын “не зьяўляюцца чарговай правакацыяй”. Марка Грыфіні не разумее, дзеля якіх інтарэсаў трэба было ахвяраваць дзяўчынкай. “Мы паверым, што Беларусь стала на бок дзяцей і што яна ня лічыць іх закладнікамі міласэрнасьці толькі тады, калі пачнецца неадкладнае ўсынаўленьне такіх дзяцей, як Віка”. Паводле Марка Грыфіні, разам з Джуста й Барначын усынаўленьня беларускіх дзяцей чакае 601 італьянская сям’я.

Шэраг італьянскіх выданьняў пішуць пра магчымую перадачу Вікі Мароз у Вялейскі інтэрнат.

Італьянскае аддзяленьне Чырвонага крыжа зьвярнулася ў штаб-кватэру гэтай міжнароднай арганізацыі. Яны просяць дазволу сустрэцца зь дзяўчынкай і высьветліць, у якім фізычным ды псыхічным стане тая знаходзіцца.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG