Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Віка Мароз яшчэ не прыехала ў Вялейку


Любоў Лунёва, Менск Адміністрацыя Барысаўскага дзіцячага рэабілітацыйнага цэнтру адмаўляецца паведаміць, дзе знаходзіцца Віка Мароз. Міністар адукацыі Аляксандар Радзькоў паведаміў журналістам, што найхутчэй Віку Мароз днямі прывязуць на ранейшае месца жыхарства — у Вялейскі дзіцячы дом. Дырэктар установы паведаміў, што пакуль дзяўчынку не прывозілі. Ад 30 верасьня яна знаходзіцца ў Барысаўскім рэабілітацыйным цэнтры.

Уначы 30 верасьня дзяўчынку прывезьлі ў Беларусь спэцрэйсам Генуя—Менск. Яна была ў сям’і Алесандра Джуста і Марыі-К’яры Барначын — тыя хавалі дзяўчынку, каб не вяртаць у Вялейскі дзіцячы дом. Міністар адукацыі Аляксандар Радзькоў паведаміў, што італьянцам могуць дазволіць удачарыць Віку. На радзіме супраць італьянцаў распачалі крымінальную справу за выкраданьне дзіцяці.

Міністар адукацыі Аляксандар Радзькоў паведаміў журналістам, што найхутчэй Віку Мароз днямі прывязуць на ранейшае месца жыхарства — у Вялейскі дзіцячы дом. Дырэктар установы паведаміў, што пакуль дзяўчынку не прывозілі. Ад 30 верасьня яна знаходзіцца ў Барысаўскім рэабілітацыйным цэнтры.

Разам зь Вікай, згодна з дамоўленасьцямі абодвух бакоў знаходзяцца італьянскія спэцыялісты: псыхатэрапэўт Ляўра Батальля й псыханэўрапатоляг Антаньета Сімі. Інфармацыйная агенцыя “АНСА” падае словы псыхоляга Ляўры Батальлі — 2 кастрычніка яна размаўляла па тэлефоне з прадстаўнікамі Генуэскага суду ў справах непаўналетніх, што вырашыў вярнуць дзяўчынку ў Беларусь. Лекарка паведаміла, што Віка “здаровая, але неспакойная”.

Паводле неафіцыйнай інфармацыі, сёньня Віка Мароз у Жодзіне сустракалася са сваім братам, 13-гадовым Аляксандрам, якога раней усынавіла беларуская сям’я. Алена Васілеўская, прыёмная маці брата Вікі Мароз, сачыла за падзеямі. Аляксандар знаёмы з Алесандра Джуста і Марыяй Барначын.

У Беларусі даволі часта браты і сёстры выхоўваюцца ў розных дзіцячых дамах і не падтрымліваюць сувязяў.

У Вялейскім дзіцячым доме цяпер трое дзяцей знаходзяцца пад апекай прыёмных бацькоў. Супрацоўніца дзіцячага дому паведаміла “Свабодзе”:

(Супрацоўніца: ) “Яны папросту жывуць у сем’ях. Ня ўсе ходзяць у наш інтэрнат. У аднаго дыягназ падыходзіць для нашай школы, і ён ходзіць сюды, а астатнія — у агульнаадукацыйныя”.

Віка Мароз ад пачатку навучальнага году яшчэ не наведвала школу.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG