Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Берасьце: апазыцыя патрабуе тэлеэфіру


Радыё Свабода Ад імя берасьцейскіх суполак Партыі БНФ, Аб’яднанай грамадзянскай партыі, Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада), партыі камуністаў Беларускай накіраваны зварот старшыні телерадыёкампаніі “Берасьце” Ларысе Дабрадомавай.

Прадстаўнікі апазыцыі, спасылаючыся на Канстытуцыю, просяць кіраўніцтва берасьцейскай тэлерадыёкампаніі даць ім магчымасьць удзельнічаць у тэлеперадачах, у якіх абмяркоўваюцца важныя падзеі ў жыцьці грамадзтва.

На думку аўтараў звароту, удзел апазыцыі ў тэлеперадачах павысіць цікавасьць жыхароў Берасьцейшчыны да тэлебачаньня й дапаможа разьвязваць канкрэтныя праблемы.
XS
SM
MD
LG