Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Крымінальную справу Зьмітра Дашкевіча перадалі ў суд


Любоў Лунёва, Менск Сёньня Менскі гарадзкі суд вызначыцца, дзе будуць судзіць лідэра незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт” Зьмітра Дашкевіча. Камітэт барацьбы з тэрарызмам распачаў крымінальную справу супраць маладафронтаўцаў пад час выбарчай кампаніі. На гэты час у суд перададзеная толькі справа Зьмітра Дашкевіча.

Дашкевіча абвінавачваюць ва ўдзеле ў незарэгістраванай арганізацыі, максымальны тэрмін па гэтым артыкуле -- 2 гады турмы. Раённыя пракуратуры спынілі шэраг крымінальных справаў супраць іншых актывістаў Маладога фронту.
XS
SM
MD
LG