Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Газэту “Товарищ” клічуць у суд


Радыё Свабода Судовая справа паводле пазову да газэты “Товарищ”, якую выдае Партыя камуністаў Беларуская, аб абароне гонару, годнасьці і дзелавой рэпутацыі будзе разглядацца сёньня ў 14.00 ў судзе Ленінскага раёну Менску.

Пазоў да газэты і прафсаюзнага актывіста Паўла Паддубскага -- аўтара артыкула “Прыехалі ў прыгоннае права”, апублікаванага 9 чэрвеня, падаў старшыня асацыяцыі “Сталічнае таксі” Ігар Верхавец. Ён патрабуе праз суд кампэнсацыю: па 15 мільёнаў рублёў ад газэты і ад аўтара артыкула.
XS
SM
MD
LG