Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“У нашым парлямэнце пераважаюць пэнсіянэры”


Радыё “Свабода” На наш тэлефон-аўтаадказьнік патэлефанавала слухачка, якая захацела выказаць сваё стаўленьне да зьменаў у Выбарчы кодэкс.

“Гэтымі днямі ў парлямэнце разглядаецца пытаньне па выбарах. Я лічу, што ў дакумэнт неадходна ўнесьці такія пытаньні: колькі разоў можа выбірацца адзін і той жа чалавек і да якога ўзросту. У нас ёсьць такія абраньнікі ў парлямэнце, якія сядзяць не адзін і не два тэрміны, а тры-чатыры. Атрымліваюць пэнсіі плюс заробкі дэпутата з усімі прывілеямі. У выніку – застой думкі і расход вялікіх сум грошай падаткаплацельшчыкаў. Ці ня час выправіць гэтую сытуацыю ў бок эканоміі дзяржаўных сродкаў і абмеркаваць пытаньне “амалажэньня” складу парлямэнту, у якім пераважаюць пэнсіянэры, узрост якіх большы за 60 год.”

Агляд тэлефанаваньняў слухачоў Свабоды ў нашым вечаровым эфіры. Тэлефон-аўтаадказьнік у Менску: 2 90 39 52
XS
SM
MD
LG