Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Нашай Ніве” адмовілі ў залі Дома літаратара


Радыё Свабода Агляд некаторых публікацый недзяржаўных СМІ 2 кастрычніка

“Белгазета”: “Сьвіньня бруду ня знойдзе” на дацкім сьвінакомплексе ў Беларусі. Датчане зьбіраюцца пабудаваць сучасны сьвінакомплекс на 66 тысяч галоў у Беларусі. Аб’ём інвэстыцыяў ацэньваецца ў 10 мільёнаў эўра. Пакуль гаворка ідзе пра будаўніцтва аднаго прадпрыемства па вытворчасьці мяса, але плянуецца ў кожнай вобласьці Беларусі пабудуваць па такому сьвінакомплексу. З-за вельмі сур’ёзных экалягічных патрабаваньняў у Эўропе вытворчасьць сьвініны становіцца ўсё больш дарагім і затратным бізнэсам, а ў Беларусі танная працоўная сіла і выгоднае геаграфічнае становішча – блізкасьць расейскага рынку.

“Газэта Слонімская”. Былы кіраўнік аддзяленьня “Белпрамбудбанку” у Слоніме Артур Грыгаран асуджаны за хабар з выкарыстаньнем службовага становішча на 6 гадоў пазбаўленьня волі. А, так бы мовіць, “падставіла” банкіра ягоная даўняя прыяцелька, якая цягам двух гадоў, рэгулярна прыносіла яму прадуктовы паёк з далікатэснымі каўбасамі, рыбай і сырамі, а потым яшчэ год – грошы. Апошні раз прыяцелька прынесла “мечаныя” 300 даляраў і размову запісала на дыктафон. Распавядае слонімскі журналіст Мікола Канановіч.

(Канановіч: ) “Паводле сьведчаньняў прадпрымальніцы, хабар яна давала за садзейнічаньне пры вырашэньні пытаньняў з пагашэньнямі крэдытаў з боку кіраўніка банка. Праўда, падчас судовага следзтва на пытаньне судзьдзі: “Навошта вы прынеслі 300 даляраў?” - Раманоўская адказала: “Я прынесла, каб яго арыштавалі…”

Інтэрнет-выданьне “Салідарнасьць” публікуе “10 пэрлаў з прэсавай канфэрэнцыі Аляксандра Лукашэнкі”.

“Нашай Ніве” адмовілі ў залі Дома літаратара. 5 кастрычніка там павінна адбыцца вечарына беларускай паэзіі і прэзэнтацыя кнігі Аляксандра Фядуты “Паэтычны аглядальнік”. Гэтай вечарынай мелася распачацца сьвяткаваньне 100-гадовага юбілею “Нашай Нівы” у Беларусі. Дырэктар Дому літаратара Часлаў Праваловіч паведаміў, што менавіта 5 кастрычніка ў Доме літаратара адбудзецца спэктакль Тэатру беларускай драматургіі. У тэатры ж паведамілі, што акурат у гэты дзень спэктаклю няма.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG