Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Адбылася онлайн-канфэрэнцыя з Аляксандрам Мілінкевічам<b/>


Радыё Свабода Сёньня на сайце "Свабоды" адбылася онлайн-канфэрэнцыя зь лідэрам беларускай апазыцыі, былым кандыдатам на прэзыдэнта Беларусі Аляксандрам Мілінкевічам. Чытайце адказы Аляксандра Мілінкевіча на вашы пытаньні на старонцы форуму --> http://archive.svaboda.org/forum/Forum.aspx .

Нагадаем, у панядзелак 2 кастрычніка Аляксандар Мілінкевіч заявіў, што ён бярэ на сябе адказнасьць за арганізацыю руху “За свабоду” па-за межамі Палітычнай Рады дэмакратычных сілаў. Мілінкевіч прызнае, што ў аб’яднаных дэмакратычных сілах зьявіліся сэпаратысцкія тэндэнцыі, а ў Палітрадзе няма ранейшага адзінства.

А ў чацьвер, 5 кастрычніка, ад 11.00 да 12.00 Аляксандар Мілінкевіч будзе размаўляць са слухачамі Свабоды па менскім тэлефоне (8-017) 290-39-52. Пытаньні яму можна задаваць і загадзя: на кругласутачны тэлефон-аўтаадказьнік (8-017) 290-39-52, праз SMS (391-22-24) ці электронную пошту (rferl.minsk@gmail.com).
XS
SM
MD
LG