Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сэнатар Манчэлі патрабуе адстаўкі міністра юстыцыі Італіі


Радыё Свабода Сэнатар італьянскага парлямэнту Сандра Маначэлі заявіла сёньня ў Рыме, што зьбіраецца зрабіць афіцыйны запыт да беларускай амбасады ў Рыме, міністэрстваў замежных спраў і юстыцыі Італіі з тым, каб высьветліць, дзе менавіта знаходзіцца цяпер Віка Мароз. Вядомы палітык запатрабавала таксама адстаўкі міністра юстыцыі Італіі Клемэнтэ Мастэла. Сандра Маначэлі сказала: “У Італіі да Вікі паставіліся як да мафіёзі. Яе павезьлі ўначы ў аэрапорт, як нейкі груз, потым пасадзілі ў самалёт дзеля таго, каб уручыць беларускім уладам".

"Урад прэм’ера Продзі замест таго, каб расьсьледаваць гісторыю Вікі, узяў ды па-фарысейску накіраваў яе ў Беларусь. Гэта ганьба для ўсёй Італіі”, лічыць сэнатар.

Тым часам саюз італьянскіх бацькоў зьвярнуўся да прэзыдэнта Італіі, прэм’ер –міністра і міністра замежных спраў краіны выступіць з выкладаньнем сваёй пазыцыі адносна вяртаньня Вікі Мароз у Беларусь, а таксама заклікаў улады краіны садзейнічаць вяртаньню дзяўчынкі назад у Італію.
XS
SM
MD
LG