Лінкі ўнівэрсальнага доступу

В.Кучынскі: “Па гэтаму кодэксу я б ніколі ня стаў дэпутатам”


Уладзімер Глод, Менск Віктар Кучынскі публічна выступіў супраць унясеньня зьменаў ў выбарчы кодэкс.

Ён адзначыў, што патрэбная карэнная рэформа выбарчага заканадаўства, а не “латаньне дзірак”. Віктар Кучынскі падкрэсьліў, што цяперашнія выбары дэпутатаў на самым розным узроўні не маюць галоўнага – элемэнтаў спаборніцтва.

“Патрэбна, каб кандыдаты ў дэпутаты знаходзіліся ў становішчы спартоўцаў. Прыкладам, пабеглі 5 чалавек. Хто першы прыбег, той і пераможца”, сказаў дэпутат. Віктар Кучынскі сказаў, што, калі б гэты кодэкс дзейнічаў у 1990 годзе, калі ён упершыню абіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савету, дык ён бы ніколі ня стаў ім.

І тады, і цяпер выканаўчая ўлада ня робіць нічога, каб прэтэндэнты на дэпутацкія мандаты знаходзіліся ў роўных умовах, лічыць спадар Кучынскі.
XS
SM
MD
LG