Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Палата прадстаўнікоў ухваліла зьмены ў выбарчае заканадаўства


Уладзімер Глод, Менск Сёньня Палата прадстаўнікоў адразу ў двух чытаньнях прыняла зьмены ў выбарчае заканадаўства.

За прагаласавалі 103 дэпутаты, супраць — трое дэпутатаў. Старшыня Цэнтравыбаркаму Лідзія Ярмошына, якая абгрунтоўвала неабходнасьць паправак, адзначыла найбольш значныя зьмены. Найперш, гэта правядзеньне мясцовых выбараў у адзін тур. Цяпер, каб стаць дэпутатам, ня трэба абсалютнай большасьці галасоў, дастаткова адноснай. Зьмены таксама тычацца арганізацыі сустрэчаў з выбарнікамі па-за памяшканьнямі. Цяпер арганізацыя і правядзеньне такіх сустрэч будзе адбывацца ў адпаведнасьці з заканадаўствам аб масавых мерапрыемствах. Гэта значыць, што арганізатарам такіх сустрэч трэба браць дазвол на іх у выканкамах. Яшчэ адна зьмена – ўсе агітацыйныя матэрыялы на выбарах любога ўзроўню можна будзе вырабляць выключна на тэрыторыі Беларусі.

Акрамя выбарчага кодэксу зьмены будуць унесеныя ў закон аб прэзыдэнце Рэспублікі Беларусь. Паводле вынікаў рэфэрэндуму зь яго будзе выключанае палажэньне, згодна зь якім адна і тая ж асоба ня можа абірацца прэзыдэнтам больш чым на два тэрміны запар.
XS
SM
MD
LG