Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Новая перадача "Свабоды": "Сто гадоў “Нашай Нівы”


Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі Да стагодзьдзя "Нашай Нівы" — "першай беларускай газэты з рысункамі" Радыё Свабода распачынае новы праект. Штодня да канца году чытайце і слухайце, пра што пісала газэта ў 1906, 1907 гадах "рускімі і польскімі літэрамі". Галоўным рэдактарам і выдаўцом "Нашай Нівы" быў публіцыст і грамадзкі дзеяч Аляксандар Уласаў. Першы нумар выйшаў 10(23) лістапада ў Вільні.

Пра што пісала газэта ў першы год яе існаваньня?

У 1-м нумары “Нашай Нівы”, “першай беларускай газэты з рысункамі”, у рэдакцыйным артыкуле на першай паласе дэкляруецца:

“Разумеем мы, як важна цяпер беларуская газэта, разумеем, якую вялікую работу яна можэ зрабіць. І дзеля таго мы будзем старацца, каб наша газэтка заглянула ўсюды, каб папала яна і пад стрэху беднай курной хаты мужыка-беларуса. Не думайце, што мы хочэм служаць толькі ці панам, ці адным мужыкам. Не, ніколі не! Мы будзем служыць усяму беларускаму скрыўджэнаму народу, пастараемся быць люстром жыцця, каб ад нас, як ад люстра, свет падаў у цёмнасць… Мы будзем браць усё ад усіх і, злажыўшы у парадок, зноў аддаваць. Ведайце добра, што “Наша Ніва” газэта не рэдакцыі, але ўсіх беларусоў і ўсіх тых, хто ім спагадае. Кожны мае право быць выслуханым на страніцах нашэй газэты і кераваць ёю, толькі каб было разумне. Мы са сваей стараны будзем старацца, каб усе беларусы, што ня ведаюць, хто яны ёсць, — зразумелі, што яны беларусы і людзі, каб пазналі свае права і памаглі нам у нашай рабоці.

Ня будзем пісаць громка. Будзем спакойне, цьверда кідаць усім праўду ў вочы, пастараемся быць церпелівымі і панаваць над сабою: нехай халодны розум моцна трымае ў сваіх руках гарачэе сэрцэ…

Падтрымайце нас у рабоці, што цяпер пачынаецца!”
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG