Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Джуста-Барначын: “Мы ня спынімся!”


Паводле “Liberta”, “Il Giornale” Дэпутат італьянскага парлямэнту Фурыа Коломба выступіў зь ініцыятывай накіраваць ліст пратэсту беларускаму амбасадару ў Рыме Аляксею Скрыпко ў зьвязку з вяртаньнем Вікі Мароз у Беларусь. Ён выказаў таксама недавер тым дзяржаўным установам Італіі, якія дазволілі гэтае вяртаньне. Дэпутат Каломба лічыць стаўленьне італьянскай юстыцыі “да лёсу Марыі несправядлівым”.

У сваю чаргу італьянская міністарка сям’і Розі Біндзі пракамэнтавала справу Вікі Мароз наступным чынам: “Мы мусілі аформіць апеку дзяўчынкі, а не хаваць яе” . У інтэрвію прэсе міністарка выказала ўпэўненасьць, што Віка больш ня вернецца ў той беларускі інтэрнат, дзе перанесла гвалт.

Тым часам сям’я Джуста-Барначын рыхтуе зварот у Страсбурскі суд правоў чалавека супраць італьянскай дзяржавы. “Пакуль дзяўчынка не атрымае жыцьцё, якое заслугоўвае, мы не спынімся”, заявілі муж і жонка італьянскім выданьням.
XS
SM
MD
LG