Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

“Мяне хвалюе лёс Вікі Мароз”


Радыё Свабода На наш тэлефон-аўтаадказьнік патэлефанавала слухачка з Асіповічаў.

(Тацяна Валей: ) “Мяне, як і многіх нашых суайчыньнікаў, хвалюе лёс Вікі Мароз. Па-першае, ня трэба падрываць яе веру ў вялікіх тату і маму. І я думаю, што ў выпадку выключэньня можна аддаць яе гэтым бацькам. Па-другое, як пэдыятар, я ведаю, як мала ў нас дзяцей. Трэба адмяніць закон аб усынаўленьні дзяцей замежнымі грамадзянамі. Па-трэцяе, я лічу, што вінаваты ва ўсім — рынкавы сацыялізм, калі дзіцячыя дамы ў нас растуць як грыбы пасьля дажджу, а таксама тыя, хто яго стварыў.

І яшчэ... Мне вельмі хацелася б павіншаваць з днём нараджэньня Ніла Сымонавіча Гілевіча. Ён любімы мой беларускі паэт. Я хачу паждаць яму моцнага здароўя і самага найлепшага.”

Агляд тэлефанаваньняў слухачоў “Свабоды” – у вечаровым эфіры.

Наш тэлефон-аўтаадказьнік: (8-0172) 90 39 52
XS
SM
MD
LG