Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Мала плацяць дактарам у гарадзкіх паліклініках".


Радыё Свабода “Ці задавальняе, як да вас ставяцца дактары?” Гэтае пытаньне мы задавалі мінакам на вуліцы Веры Харужай у Менску.

"І дрэнна лечаць, і чэргі вялікія... "



(Спадарыня: ) "Я на ўліку пасьля інфаркту, і цукровы дыябэт даўно, так што я часта бываю ў паліклініцы. Канешне, вельмі шмат пісаніны ў іх. Яны меней могуць даваць увагі чалавеку, усё пішуць, пішуць, пішуць... А ставяцца з увагай у той жа трэцяй бальніцы, у лазэрнай клініцы. Праўда, умоваў у іх асаблівых няма для добрага абслугоўваньня..."

(Хлопец: ) "Так, здавальняе. Проста я прыпісаны да паліклінікі МУС, а там усё нармальна!"

(Спадар: ) "Да мяне ставяцца добра. І лекі выпісваюць, і парады даюць. Скаргаў ня маю!"

(Спадар: ) "Не! У мяне шостая паліклініка. Мабыць, у яе сагналі тры ці чатыры паліклінікі. І які можа быць там парадак?! Ніякага парадку! А ў лякарні калі знаходзісься? Шэсьць капельніц - і ўсё, кажуць, ты свой курс лячэньня ўжо прайшоў. Што гэта такое? Такое лячэньне?"

(Дзяўчына: ) "Не, не падабаецца. Бо занадта мала ўвагі менавіта для цябе. Іх не цікавіць, як я сабе адчуваю. Яны, канешне, могуць выпісаць нейкія пілюлі, але потым ніхто не запытаецца, дапамаглі яны, ці не!"

(Спадарыня: ) "Нармальна. Канешне, выслухаюць, як мае быць. І што? Слухаюць, але не лечыць..."

(Спадар: ) "На шчасьце, са мной абыходзяцца нядрэнна. Я чалавек ваенны і хаджу ў паліклініку ваенную. Дарэчы, і ў звычайную хаджу па месцы жыхарства - як пэнсіянэр. І там да мяне добра ставяцца, ніякіх праблемаў не ўзьнікае!"

(Дзяўчына: ) "Не здавальняе! Таму што дрэнна лечаць у звычайнай паліклініцы. І чэргі вялікія. А ўся з-за таго, што мала плацяць дактарам у гарадзкіх паліклініках. Таму і лечаць яны нас абы як..."
XS
SM
MD
LG