Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Белорусы и рынок”: “Час для рэформаў можа быць страчаны”


Радыё Свабода Агляд некаторых публікацый недзяржаўных СМІ за 2 кастрычніка

“Белорусы и рынок”. Галоўная праблема Беларусі ў тым, што яе кіраўніцтва ня хоча бачыць праблемаў. Неразьвітацьць ў Беларусі прыватнага бізнесу зьяўляецца галоўнай перашкодай для актыўнага супрацоўніцтва з краінай замежных інвэстараў, лічыць кіраўнік Менскага офісу Міжнароднай фінансавай карпарацыі Іван Іваноў, які адпрацаваў тут тры гады і завяршае кар’еру ў Беларусі. Выніковае інтэрв’ю ў тыднёвіку называецца “Час для рэформ можа быць страчаны”.

У Кобрыне ёсьць вайскова-гістарычны музэй імя расейкага палкаводца Суворава, які хутка адзначыць свой 60-гадовы юбілей. У беларускіх гісторыкаў неадназначнае стаўленьне да гэтай супярэчлівай фігуры. “Брестский курьер” публікуе вялікі рэпартаж з музэю. Распавядае Зьміцер Паталятаў.

(Паталятаў: ) “Ці ёсьць там экспазыцыя, прысьвечаная Касьцюшку? Тым больш, што гэта касьцюшкаўскія месцы, тут праходзілі баі таго ж Суворава з Касьцюшкам, тут душылася паўстаньне пад кіраўніцтвам Касьцюшкі. Аказваецца, у музэі Суворава ёсьць залі, прысьвечаныя Касьцюшку. І нельга сказаць, што гэты музэй прысьвечаны цалкам расейскай гісторыі, як гэта было, скажам, 20 год таму”.

Івацэвіцкая “Газэта для Вас”. На Бабровіцкім возеры затрыманыя трое браканьераў з Пінску, якія вылавілі сеткамі з возера 173 кіляграмы рыбы. Пры затрыманьні ў браканьераў канфіскавалі шэсць сетак па 150 мэтраў кожная. Браканьераў заўважылі на возеры егеры. Яны ж і дапамаглі інспектарам рыбнагляду і міліцыянтам затрымаць злачынцаў. Страты, нанесеныя браканьерамі, склалі 21 мільён рублёў. Заведзеная крымінальная справа.

“Вечерний Брест”. Берасьцейскя камунальнікі зьедзілі да сваіх украінскіх калегаў пераняць цікавы вопыт: як прымусіць злосных неплацельшчыкаў праціць за кватэру. Тамтэйшыя майстры распрацавалі адмысловы прыбор “Спрут”, які дазваляе адключыць каналізацыю, не заходзячы ў кватэру. Прыбор з відэакамэрай і адмысловым прыстасаваньнем запускаюць праз гарышча па стаяку да той кватэры, дзе гаспадар не заплаціў за камунальныя паслугі. Перакрываюць каналізацыію, а дакладней, унітаз. Літаральна ў той жа дзень кватэраздымшчык бяжыць у банк і плаціць за камунальныя паслугі, інакш каналізацыйныя адкіды будуць заставацца ў кватэры. Ужо паўтара года ў Роўне і Палтаве праблем з разьлікамі няма. Цяпер вось берасьцейскія камунальнікі зьбіраюцца ўкараніць “ноў-хаў” украінцаў у горадзе над Бугам.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG