Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Amici dei Bambini": "Зь дзяўчынкай абышліся горш, чым са злачынцам"


Радыё Свабода “Італіі павінна быць сорамна за тое, што яна здрадзіла Віцы-Марыі ды ўсім астатнім дзецям, якім патрэбныя тата ды мама”, такую заяву зрабіла сёньня італьянская асацыяцыя міжнароднага ўсынаўленьня "Amici dei Bambini" ("Сябры дзяцей").

Менавіта гэтая арганізацыя сабрала напярэдадні паседжаньня апэляцыйнага суду ў Генуі 3 тысячы подпісаў у падтрымку беларускай дзяўчынкі і сям’і Джуста-Барначын, а таксама накіравала да прэзыдэнта Італіі ліст сяброўкі Вікі Мароз. У размове са Свабодай прадстаўніца арганізацыі сказала:

(Прадстаўніца: ) “Гэта ўсё брудная палітыка, калі ў выпадку зь беларускай дзяўчынкай перамагае, так бы мовіць, вакацыйны чарнобыльскі бізнэс. Італіі мусіць быць сорамна за тое, што зь дзяўчынкай абышліся горш чым са злачынцам. Дзяўчынкай ахвяравалі ў імя вакацыйных паездак. Невыпадкова, што вяртаньне было заплянаванае на той час, калі італьянскія мэдыі абвясьцілі страйк. Каб усё было ціха і ня трэба было даваць аніякіх тлумачэньняў СМІ”.

Жыхары мястэчка Кагалета, дзе гасьцявала Марыя, выказалі сваё абурэньне ў зьвязку зь вяртаньнем Вікі Мароз на радзіму і заклікалі ўсіх прыняць удзел у акцыі пратэсту сёньня ў 20:45 паводле мясцовага часу.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG