Лінкі ўнівэрсальнага доступу

М. Машкевіч: доўгія рукі Лукашэнкі злавілі мяне ў Алма-Аты


Аляксей Дзікавіцкі, Прага Былога амбасадара Польшчы ў Беларусі Марыюша Машкевіча сёньня не пусьцілі ў Казахстан, куды ён, маючы сапраўдную казахскую візу, прыляцеў на бізнэс-выставу. У аэрапорце Алма-Аты памежнікі затрымалі Машкевіча і гвалтам пасадзілі ў той жа самалёт, які вяртаўся ў Кіеў.

Зь лётнішча ў Кіеве спадар Машкевіч заявіў нашаму радыё: ён не сумняецца ў тым, што гэта справа рук беларускіх уладаў.

(Машкевіч: ) “Думаю, што доўгія рукі Лукашэнкі злавілі мяне ў Алма-Аты. Я меў шэраг дзелавых спатканьняў у казахскай сталіцы, меўся наведаць выставу. Але памежнікі, ня гледзячы на сапраўдную візу, якую мне выдалі ў пасольстве Казахстану ў Варшаве, заявілі, што я зьяўляюся ў Казахстане “асобай непажаданай”. Мяне пасадзілі ў той жа самалёт, якім я прыляцеў з Кіева. Цяпер знаходжуся на лётнішчы ў Кіеве і чакаю самалёт да Варшавы”.
XS
SM
MD
LG