Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міколу Астрэйку накіравалі ў шклоўскую калёнію


Алег Грузьдзіловіч, Менск Пра гэта паведаміла маці лідэра “Партнэрства” са спасылкай на супрацоўнікаў Менскага сьледчага ізалятару. Паводле Яўгеніі Астрэйкі, яе сына накіравалі ў Шклоў у другой палове дня 29 верасьня. У Дэпартамэнце выкананьня пакараньняў адмовіліся камэнтаваць гэтыя зьвесткі.

Шклоўская калёнія лічыцца калёніяй узмоцненага рэжыму — між тым, Мікола Астрэйка асуджаны да 2 гадоў зьняволеньня ва ўстанове агульнага рэжыму. Вядома, што ў гэтай калёніі дзейнічае турэмнае тэлебачаньне, якім кіруе былы старшыня Белтэлерадыёкампаніі Ягор Рыбакоў, асуджаны за крадзеж болей як 1 мільёна даляраў.
XS
SM
MD
LG