Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка: “Мне трэба паўдня пачытаць, каб чыста гаварыць на роднай беларускай мове...”


Валер Каліноўскі, Менск Падчас прэсавай канфэрэнцыі з удзелам расейскіх журналістаў прадстаўнік Архангельску спытаўся ў Лукашэнкі, чаму не гучыць на вуліцах Менску прыгожая беларуская мова. Лукашэнка адказаў, што ў Беларусі так склалася гістарычна:

(Лукашэнка: ) “Няпраўда, што мы не падтрымліваем беларускую мову, — мы яе падтрымліваем там, дзе гэта патрэбна. Але мы ні ў якім выпадку ня ставім сабе за мэту падтрымаць настолькі, каб людзі пачалі размаўляць толькі на беларускай мове і забыліся на расейскую”.

Лукашэнка зазначыў, што ў Беларусі будуць вывучаць і падтрымліваць расейскую мову, бо яна патрэбная беларускаму грамадзтву, якое нават прагаласавала за гэта на рэфэрэндуме. Пра сваё валоданьне беларускай мовай А.Лукашэнка заявіў:

(Лукашэнка: ) “Я цудоўна пішу, чытаю. Мне трэба паўдня пачытаць, каб чыста гаварыць на роднай беларускай мове, як на расейскай”.
XS
SM
MD
LG