Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Тадэвуш Гавін адмовіўся адказваць на пытаньні сьледчага


Сяргей Астраўцоў, Горадня Сёньня ў Ленінскі райаддзел міліцыі Горадні выклікалі заснавальніка й былога кіраўніка Саюзу палякаў Тадэвуша Гавіна. Міліцыянтаў цікавіла дзейнасьць не прызнанага ўладамі Саюзу палякаў на чале з Анжалікай Борыс.

Тадэвуш Гавін, выслухаўшы пытаньні сьледчага, адмовіўся на іх адказваць, і на гэтым закончыўся ягоны візыт у пастарунак. Паводле сябра галоўнай рады Саюзу палякаў Андрэя Пачобута, за апошнія дні пачасьціліся выклікі на допыты актывістаў гэтай не прызнаванай уладамі арганізацыі. Быў на допыце і сам спадар Пачобут, ён зазначае:

(Пачобут: ) “Тут размова ідзе пра тое, каб чарговы раз спрабаваць запалохаць, аказаць псыхалягічны ціск. Таму што кожнаму чалавеку, якога выклікаюць у міліцыю, гэта непрыемна. Хваля выклікаў дастаткова шырокая — каля дзесяці чалавек было выклікана паводле праверкі, ініцыятарам якой быў абласны савет у справах рэлігіяў і нацыянальнасьцяў”.

Спадар Пачобут лічыць, што ўлады зноў зьвярнулі ўвагу на Саюз палякаў найперш таму, што стварылася канфліктная сытуацыя ў школе з польскай мовай выкладаньня ў Ваўкавыску. Ён таксама мяркуе, што гарадзенскае начальства не задавальняе тое, што пасьля канфлікту вакол Саюзу палякаў зьменшыліся кантакты з прадстаўнікамі польскіх, найперш беластоцкіх уладаў. Андрэй Пачобут зазначае, што ўлады Польшчы не прызналі рашэньня беларускіх уладаў аб нелегітымнасьці Саюзу палякаў на чале з Анжалікай Борыс і па-ранейшаму яго падтрымліваюць.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG