Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Наваполацкія актывісты патрабуюць справаздачы ад дэпутатаў


Радыё Свабода Сёньня група наваполацкіх актывістаў зьвярнулася з калектыўным лістом да старшыні мясцовага савету Анатоля Завадзкага.

Аўтары ліста просяць адказаць на пытаньні: ці даюць дэпутаты справаздачы выбарцам; ці спрыяюць яны вырашэньню сацыяльных ды грамадзкіх праблемаў; якія канкрэтныя прапановы ўнесьлі дзеля паляпшэньня працы камунальных службаў і якія зь іх былі апошнім часам рэалізаваныя?

Пад лістом падпісаліся актывісты мясцовых суполак Аб’яднанай грамадзянскай партыі, Партыі БНФ, ПКБ, свабодных прафсаюзаў, а таксама шараговыя выбарцы. Агулам подпісы паставілі блізу дваццаці асобаў.

Чаму вырашылі зьвярнуцца да мясцовай прадстаўнічай улады, апавядае актывіст АГП Валер Шаўчэнка:

(Шаўчэнка: ) “Ідзе падрыхтоўка да кампаніі мясцовых выбараў. Між тым, дэпутатаў дзейнага гарадзкога савету ў нас практычна не відаць і не чуваць. А праблемаў, якія патрабуюць пільнай увагі дэпутацкага корпусу, усё больш і больш. Тая ж халодная ды гарачая вада, якасьць якой у Наваполацку не вытрымлівае ніякай крытыкі. А камунальныя праблемы? З гэтай мэтай мы й вырашылі зьвярнуцца да старшыні гарсавету з прапановай адказаць — што канкрэтна зрабілі дэпутаты для паляпшэньня жыцьця навапалачанаў?”

На пытаньне: ці будзе ён асабіста ўдзельнічаць у будучай выбарчай кампаніі, спадар Шаўчэнка паведаміў:

(Шаўчэнка: ) “Я агучу думку многіх гараджанаў: калі й гарсавет новага скліканьня будзе мець такі ж склад і такія ж абмежаваныя паўнамоцтвы, ён нам увогуле не патрэбны”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG